Сустрэча беларускіх і кітайскіх магістрантаў у Дзень народнага адзінства
17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства – свята, якое нагадвае нам аб сіле згуртаванасці, гістарычнай справядлівасці і агульнага імкнення да стварэння. Гэта свята мае глыбокую інтэлектуальную і навуковую аснову, аб’ядноўваючы акадэмічную супольнасць вакол суверэнітэту і тэхналагічнай бяспекі краіны. Любыя навуковыя адкрыцці пачынаюцца з фундаменту бяспекі, базіруюцца на грамадскай згодзе і абароненасці дзяржавы. Фарміраванне навуковай школы не існуе ў адрыве ад гісторыі і дзяржаўнасці.
У сучасным свеце адзінства ўжо даўно выйшла за рамкі дзяржаўных меж. Сёння яно вымяраецца агульнымі каштоўнасцямі, культурным абменам і, вядома ж, навуковым супрацоўніцтвам.
Сімвалічна, што ў гэты дзень сабраліся магістранты з Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, каб абмеркаваць важнасць кансалідацыі грамадства на аснове духоўна-маральных каштоўнасцей за круглым сталом. Прагучалі словы аб тым, што адукацыя і навука – гэта ўніверсальная мова, якая звязвае нашы народы мацней за любыя пагадненні. Як магутны інтэлектуальны мост паміж Мінскам і Пекінам. У аснове гэтага моста – магістранты. У іх руках будучыня сумесных высокатэхналагічных праектаў, лічбавых інавацый і фундаментальных адкрыццяў. Аб’ядноўваючы беларускую акадэмічную традыцыю і каласальны тэхналагічны вопыт Кітая, яны ствараюць адзіную навуковую прастору.
У завяршэнне сустрэчы магістранты Беларусі і Кітая замацавалі яднанне сімвалічным абменам сцяжкамі і рукапацісканнем.



Навіна
17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства – свята, якое…
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…
Прарэктар па вучэбнай рабоце Універсітэта НАН Беларусі Дзмітрый Мазарчук правёў…