Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове.
21 лютага ў Цэнтральнай навуковай біблiятэцы iмя Якуба Коласа супрацоўнiкi i магістранты спецыяльнасцяў “Археалогія” і “Мастацтвазнаўства” Універсітэта НАН Беларусi прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. На мерапрыемстве панавала цёплая і добразычлівая атмасфера. Прысутным для напісання быў прапанаваны надзвычай цікавы і высокамастацкі тэкст, тэматычна звязаны з 80-годдзем Перамогі над фашызмам. Удзельнiкi прадэманстравалі высокі ўзровень валодання беларускай мовай.
Новости
Культурно-досуговая и туристическая деятельность – важный элемент в повышении общего…
Накануне Дня единения народов Беларуси и России в Университете НАН…
28 марта 2025 г. Университет НАН Беларуси организовал обучающие курсы…