Рэктар прыняў удзел у рабоце рэспубліканскай нарады навуковай супольнасці на выставе “Белэкспа”.

27.01.2026

23 студзеня 2026 года ў складзе дэлегацыі прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэктар універсітэта Марат Жылінскі прыняў удзел у рабоце рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці, прысвечанага Дню беларускай навукі. Акрамя таго, рэктар прыняў удзел у панэльнай дыскусіі “стан і перспектывы навуковых даследаванняў ва ўніверсітэтах”. Пасяджэнне секцыі адбылося ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры “Белэкспа”. У ходзе работы секцыі абмяркоўваліся пытанні вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці і перспектыў на 2026 год, спецыфіка развіцця навуковых школ універсітэтаў, вынікі распрацоўкі новых матэрыялаў і тэхналогій.

Поиск