Ва Універсітэце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 28 верасня па 2 кастрычніка 2026 прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі па праграме: «Арганізацыя і правядзенне закупак».

05.10.2026

Навучанне было накіравана на абнаўленне і развіццё прафесійных кампетэнцый спецыялістаў у сферы закупачнай дзейнасці. У ходзе правядзення заняткаў былі разгледжаны актуальныя змяненні заканадаўства ў галіне арганізацыі закупак, а таксама іх прымяненне на практыцы.

Сярод вядучых лектараў выступілі высокакампетэнтныя практыкі ў галіне закупачнай дзейнасці:

Наталля Аляксееўна Кастрова, вядучы юрысконсульт ТАА «АртБіёТэх», падзялілася вопытам юрыдычнага суправаджэння дзяржаўных закупак. Асвятліла асноўныя этапы закупачнай дзейнасці, пытанні кіравання закупачнымі рызыкамі і спосабы прадухілення тыповых памылак.

Алена Сяргееўна Хазеева – аўдытар з больш чым 15-гадовым стажам, раскрыла тэматыку юрыдычнага афармлення закупак за кошт уласных сродкаў арганізацыі, а таксама асвятліла ключавыя пытанні, звязаныя з карупцыйнымі правапарушэннямі пры арганізацыі і правядзенні закупак.

Заняткі прайшлі ў гібрыдным фармаце з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Па заканчэнні навучання ўсім удзельнікам былі ўручаны пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.

Поиск