Сустрэча замежных магістрантаў з супрацоўнікам Аддзела па грамадзянстве і міграцыі

08.10.2026

7 кастрычніка ва Універсітэце адбылася сустрэча магістрантаў з КНР з інспектарам Аддзела па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёна г. Мінска. Старшы лейтэнант міліцыі Полякава Вольга Віктараўна ў размове з замежнымі навучэнцамі закранула шырокае кола тэм: ажыццяўленне працоўнай дзейнасці замежнымі грамадзянамі, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь для атрымання адукацыі, прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў сярод замежных студэнтаў, правілы знаходжання ў краіне ў перыяд летніх канікул,

прафілактыка экстрэмісцкай дзейнасці, асаблівая ўвага была нададзена пытанням кібербяспекі, лічбавай гігіене, спосабам абароны персанальных даных, а таксама як пазбегнуць махлярскіх схем у лічбавай прасторы ў паўсядзённым жыцці.

Прадстаўнік АГіМ растлумачыла замежным навучэнцам наступствы магчымых парушэнняў: ад адміністрацыйных штрафаў да дэпартацыі і забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь. Правядзенне падобных сустрэч дапамагае замежным грамадзянам лепш арыентавацца ў заканадаўстве, пазбягаць памылак па незнанні і адчуваць сябе ўпэўнена ў перыяд навучання ў Беларусі.

Падчас мерапрыемства замежныя навучэнцы змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Поиск