Ва ўніверсітэце НАН Беларусі адбыўся семінар да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка 2026 г.Ва ўніверсітэце НАН Беларусі адбыўся прымеркаваны да свята семінар на тэму «прававыя аспекты дзейнасці Саюзнай дзяржавы». Удзельнікамі семінара сталі выкладчыкі і магістранты ўніверсітэта, у тым ліку магістранты спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя» з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Арганізатарамі семінара выступілі кафедра біёлага-эканамічных дысцыплін, а таксама бібліятэка ўніверсітэта НАН Беларусі. Мадэратарамі семінара выступілі загадчык кафедры Аляксандр Дашкевіч і дацэнт Наталля Мінько. У ходзе работы семінара была прадстаўлена выстава навуковай літаратуры, разгледжаны асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі, станаўлення Саюзнай дзяржавы і развіцця нацыянальных прававых сістэм Беларусі і Расіі. Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі асобныя аспекты беларуска-расійскага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай на сучасным этапе.
Навіна
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…
7 кастрычніка ва Універсітэце адбылася сустрэча магістрантаў з КНР з…
Навучанне было накіравана на абнаўленне і развіццё прафесійных кампетэнцый спецыялістаў…