Ва Універсітэце НАН Беларусі ўведзены «Знак супрацоўніка Універсітэта», «Знак выпускніка Універсітэта» і «Медаль Універсітэта».
Упершыню ва Універсітэце 30 чэрвеня 2026 года на ўрачыстым выпуску магістрантаў разам з дыпломамі аб атрыманні адукацыі выпускнікам магістратуры, у тым ліку грамадзянам Кітайскай Народнай Рэспублікі, былі ўручаны «Знакі выпускніка Універсітэта».
Шэраг выпускнікоў за высокія дасягненні ў навуковай дзейнасці, якія сталі фіналістамі Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» і паспяхова завяршылі навучанне ў магістратуры з 9 і 10 баламі, былі ўзнагароджаны знакам «Медаль Універсітэта».
Акрамя таго, уведзены «Знак супрацоўніка Універсітэта» для работнікаў установы як элемент карпаратыўнай універсітэцкай акадэмічнай супольнасці.



Навіна
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…
7 кастрычніка ва Універсітэце адбылася сустрэча магістрантаў з КНР з…
Навучанне было накіравана на абнаўленне і развіццё прафесійных кампетэнцый спецыялістаў…