Работнікі і магістранты прынялі ўдзел у акцыі «Спяём гімн разам!»

12.05.2026

Штогод у другую нядзелю мая Беларусь святкуе Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Работнікі і магістранты Універсітэта далучыліся да акцыі «Спяём гімн разам», прымеркаванай да гэтага свята. Мерапрыемства, арганізаванае Адміністрацыяй Першамайскага раёна Мінска пры садзейнічанні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прайшло на пляцоўцы каля будынка Прэзідыума НАН.

Поиск