Замежныя магістранты з Кітайскай Народнай Рэспублікі наведалі Нацыянальны мастацкі музей

25.04.2026

Замежныя магістранты з Кітайскай Народнай Рэспублікі наведалі Нацыянальны мастацкі музей

23 красавіка ў рамках навукова-даследчай практыкі адбылася экскурсія кітайскіх магістрантаў спецыяльнасці Мастацтвазнаўства ў Нацыянальны мастацкі музей. Кітайскія студэнты азнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй музея, агледзелі прывезены з Рускага музея Санкт-Пецярбурга шэдэўр Марка Шагала, карціну «Прагулка», і змаглі здзейсніць віртуальную прагулку ў VR-акулярах па творчасці нашага славутага зямляка. Кампетэнтнае апісанне твораў і суправаджэнне экскурсіі ажыццявіла выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Садоўская Ганна Андрэеўна.

 

 

 

Поиск