Круглы стол да Дня Канстытуцыі.

12.03.2026

Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Канстытуцыі 12 сакавіка 2026 г. ва Універсітэце НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і развіццё нацыянальнай прававой сістэмы».
У вітальным слове да ўдзельнікаў круглага стала прарэктар па вучэбнай рабоце Дзмітрый Мазарчук падкрэсліў, што ў сучасных рэаліях Канстытуцыя з’яўляецца не толькі падмуркам прававой сістэмы, але і стратэгічным арыенцірам, які вызначае суверэнітэт і вектар устойлівага развіцця дзяржавы.
Арганізатарам круглага стала выступіла кафедра біёлага-эканамічных дысцыплін, мадэратарам – загадчык кафедры Аляксандр Дашкевіч, які акцэнтаваў увагу на неразрыўнай сувязі прававога поля і навуковай дзейнасці.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі пытанні, звязаныя з роляй і месцам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у развіцці нацыянальнай прававой сістэмы. Таксама былі разгледжаны перспектыўныя кірункі ўдасканалення заканадаўства ў сучасных умовах зыходзячы з ідэалагічных імператываў прававой палітыкі.

Поиск