З магістрантамі ўніверсітэта адбыўся брыфінг па запатрабаваных прафесіях.
Кафедрай сацыяльна-гуманітарных навук Універсітэта НАН Беларусі 11 снежня 2025 года быў праведзены брыфінг з магістрантамі на тэму «Новыя і найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці ў ВНУ Беларусі». Магістранты выступілі з прэзентацыямі спецыяльнасцей, прадставілі даныя аб найбольш запатрабаваных прафесіях на рынку працы і абазначылі праблемныя аспекты адукацыі ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў. Адбыўся прадуктыўны абмен меркаваннямі, дыскусія аб зараджэнні новага сацыяльнага феномена – фарміравання глабальнага класа прафесіяналаў. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі загадчыца кафедры Наталля Сержант і прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Ягор Гусакоў, якія таксама прымалі ўдзел у абмеркаваннях.
Навіна
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…
7 кастрычніка ва Універсітэце адбылася сустрэча магістрантаў з КНР з…
Навучанне было накіравана на абнаўленне і развіццё прафесійных кампетэнцый спецыялістаў…
