Экскурсія ў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа.
У рамках супрацоўніцтва дзвюх устаноў магістранты Універсітэта НАН Беларусі 21 кастрычніка 2025 года наведалі Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі імя Якуба Коласа. У ходзе агляднай экскурсіі па бібліятэцы, якая адсвяткавала вясной 2025 года свой 100-гадовы юбілей, магістранты Універсітэта змаглі азнаёміцца з яе багатай гісторыяй, з фондамі і архівамі, убачыць рэдкія выданні, рукапісы, уключаючы тыя, што адносяцца да першай паловы XV ст. Таксама магістранты наведалі размешчаную ў бібліятэцы экспазіцыю выстаўкі «Малое – вялікае: мініяцюры і экслібрысы».
У завяршэнне экскурсіі магістранты пабывалі ў мемарыяльным кабінеце беларускага паэта і акадэміка Пятра Фёдаравіча Глебкі. Многія сышлі з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі з чытацкімі білетамі.
На базе Універсітэта адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі па праграме «Кіраванне…
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…
14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…



