Прадстаўнікі Універсітэта прынялі ўдзел у IV Дзелавой канферэнцыі «Лічбавая трансфармацыя прадпрыемстваў і галін у Рэспубліцы Беларусь»
7 кастрычніка 2026 г. адбылася IV Дзелавая канферэнцыя «Лічбавая трансфармацыя прадпрыемстваў і галін у Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства стала ключавой платформай для абмеркавання пытанняў кібербяспекі, перспектыў і праблем укаранення лічбавых тэхналогій у краіне, а таксама ацэнкі ролі штучнага інтэлекту.
У рамках пленарнага і секцыйных пасяджэнняў былі разгледжаны прыярытэты дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на лічбавую трансфармацыю галін і прадпрыемстваў на бліжэйшыя гады, развіццё айчынных праграмна-тэхнічных сродкаў, стварэнне дзяржаўных лічбавых платформаў і маштабаванне пілотных праектаў, механізмы фінансавання мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця. З дакладамі выступілі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і вядучыя эксперты лічбавай трансфармацыі.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце Дзмітрый Мазарчук і загадчык кафедры біёлага-эканамічных дысцыплін Аляксандр Дашкевіч.

Навіна
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…
7 кастрычніка 2026 г. адбылася IV Дзелавая канферэнцыя «Лічбавая трансфармацыя…
7 кастрычніка ва Універсітэце адбылася сустрэча магістрантаў з КНР з…