Удзел замежных студэнтаў Універсітэта ў адкрыцці выстаўкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

19.05.2026

У рамках супрацоўніцтва з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі работнікі і магістранты Універсітэта НАН Беларусі прынялі 18 мая 2026 года ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі «Здабыткі Навукова-даследчага музея беларускай культуры і мастацтва: новыя паступленні, рэстаўрацыя 2024-2025 гады».
На выстаўцы былі прадстаўлены вынікі шматгадовай працы па пошуку, захаванні і аднаўленні артэфактаў. Экспазіцыя аб’яднала рэдкія прадметы, якія прайшлі складаны шлях рэстаўрацыі, стаўшы сведчаннямі багатай культурнай спадчыны нашай краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі, эксперты музейнай справы і прадстаўнікі адукацыйных устаноў. Універсітэт НАН Беларусі на адкрыцці прадставіў прарэктар па вучэбнай рабоце Дзмітрый Мазарчук, які ў вітальным слове адзначыў значэнне супрацоўніцтва паміж акадэмічнай навукай і вышэйшай школай.

Асаблівую атмасферу святу надала творчая частка праграмы, падрыхтаваная кітайскімі магістрантамі Універсітэта НАН Беларусі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства». Таа Лунцю выступіў з музычным прывітаннем на піяніна, а Ма Пэйсінь прадставіла традыцыйную кітайскую песню пад уласнае выкананне на гітары.

Завяршэннем мерапрыемства стала наведванне ўдзельнікамі экспазіцыі Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры.

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Запрашаем на курсы «Кіраванне кібербяспекай у арганізацыі». 23.07.2026

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…

Ва Універсітэце НАН Беларусі прайшло заключнае пасяджэнне прыёмнай камісіі. 15.07.2026

14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…

Поиск