Адбылося выязное заняцце ў музеі беларускага мастацтва і культуры.

16.10.2025

У рамках выканання Плана ідэалагічнай працы НАН Беларусі работнікі і магістранты кафедры біёлага-эканамічных дысцыплін Універсітэта НАН Беларусі наведалі даследчы музей беларускага мастацтва і культуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У ходзе выязнога заняцця кіраўнік музея Барыс Лазуко прадставіў экспазіцыю, азнаёміў з праводзімай на базе ўстановы навукова-даследчай і культурнай дзейнасцю. Таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, іх значэнне ў фарміраванні патрыятычнай свядомасці.

Поиск