Візіт дэлегацыі з Акадэміі кіравання правінцыі Цынхай.

22.09.2025

Адбыўся візіт дэлегацыі Акадэміі кіравання правінцыі Цынхай (Кітайская Народная Рэспубліка) ва Універсітэт НАН Беларусі. У ходзе візіту госці на чале з прарэктарам Лі Гуанбінем наведалі вучэбныя карпусы Універсітэта, азнаёміліся з сістэмай падрыхтоўкі магістрантаў. Навуковы супрацоўнік Міхаіл Слабажанін пазнаёміў гасцей з прамежкавымі вынікамі НДР па тэме «Матывацыя спажывання кітайскай моладзі ў Беларусі і КНР: уплыў сімвалічных парадкаў у кантэксце тэорыі Жака Лакана». У завяршэнне сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі аб магчымасцях супрацоўніцтва ў галінах адукацыі і навуковых даследаванняў.

Поиск