Універсітэт на Фестывалі навукі-2025.
6 верасня 2025 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбыўся маштабны «Фестываль навукі–2025». Універсітэт НАН Беларусі прадставіў на ім тэматычную пляцоўку «Адукацыя для навукі», дзе кожны госць мог пачуць сябе сапраўдным даследчыкам.
У рамках працы пляцоўкі наведвальнікі ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне, рашалі навуковыя галаваломкі з розных галін ведаў, праходзілі прафарыентацыйныя тэсты, даведваліся аб сучасных кірунках падрыхтоўкі спецыялістаў. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням паступлення ў магістратуру ўніверсітэта і асаблівасцям навучання: супрацоўнікі і магістранты распавядалі аб навуковых праектах, магчымасцях удзелу ў стажыроўках, міжнародных праграмах і ўзаемадзеянні з акадэмічнымі інстытутамі.
Пляцоўка Універсітэта стала адной з найбольш запатрабаваных сярод гасцей фестывалю, аб’яднаўшы школьнікаў, студэнтаў, маладых спецыялістаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай і адукацыяй.



Навіна
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…
7 кастрычніка ва Універсітэце адбылася сустрэча магістрантаў з КНР з…
Навучанне было накіравана на абнаўленне і развіццё прафесійных кампетэнцый спецыялістаў…