Універсітэт НАН Беларусі правёў курсы па арганізацыі ідэалагічнай працы.

20.08.2025

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізаваў навучальныя курсы на тэму «Арганізацыя ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах». Удзельнікамі адукацыйнай праграмы сталі больш за 100 кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый розных галін эканомікі краіны. Навучанне праводзілася анлайн і ў аўдыторным фармаце. Па выніках курса слухачам былі ўручаны дакументы аб навучанні дзяржаўнага ўзору.

Дадзены паспяховы вопыт плануецца распаўсюдзіць на арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук. Правядзенне курсаў для кіруючага складу і ідэалагічнага актыву арганізацый запланавана на верасень-кастрычнік бягучага года.

Поиск