«Арганізацыя і правядзенне закупак»
З 28 ліпеня па 1 жніўня 2025 года адбылося навучанне па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі на тэму «Арганізацыя і правядзенне закупак». Заняткі праводзіліся як у вочным, так і ў анлайн фарматах.
У навучанні прынялі ўдзел работнікі больш за 10 арганізацый, сярод якіх ААТ «Крыніца», ТКУП «Мінсктранс», РУП «Завод газетнай паперы», ААТ «Асілак», ААТ «Крычаўцэментнышыфер», ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей», Санаторый «Серабраныя ключы» і інш.
У ходзе навучання былі дэтальна вывучаны ключавыя тэмы, якія з’яўляюцца абавязковымі для ведаў кожнага спецыяліста па закупках.
Па выніках курса слухачам былі ўручаны дакументы аб навучанні дзяржаўнага ўзору.


На базе Універсітэта адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі па праграме «Кіраванне…
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…
14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…