Ва Універсітэце НАН Беларусі адбыліся курсы па арганізацыі ідэалагічнай працы.

10.07.2025

У рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 12 ва Універсітэце НАН Беларусі 10 ліпеня 2025 г. прайшлі навучальныя курсы на тэму «Арганізацыя ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах».

Навучанне праводзілася з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. Слухачамі з’яўляліся больш за 50 кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучых прадпрыемстваў і арганізацый краіны, уключаючы Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, арганізацыі банкаўскай сферы і сферы паслуг.

Па выніках курса слухачам былі ўручаны дакументы аб навучанні дзяржаўнага ўзору.

Поиск