Экскурсія магістрантаў Універсітэта НАН Беларусі ў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Я.Коласа

16.09.2026

Традыцыйна ў пачатку кожнага навучальнага года Універсітэт НАН Беларусі стварае ўмовы для знаёмства нанова паступіўшых навучэнцаў з інструментамі пошуку навуковай інфармацыі. З гэтай мэтай 14 верасня група магістрантаў Універсітэта 1 курса пабывала на экскурсіі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Бібліятэка валодае самым вялікім у Беларусі зборам замежных навуковых выданняў па дакладных і прыродазнаўчых навуках, з’яўляецца цэнтрам дэпазітарнага захоўвання ў галіне прыродазнаўчых і дакладных навук, сховішчам помнікаў гісторыка-культурнай і інтэлектуальнай спадчыны Беларусі, навукова-даследчым цэнтрам у галіне кніжнай культуры і бібліяметрыі.

У ходзе экскурсіі магістранты Універсітэта пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, пабывалі ў музеі рэдкіх выданняў, у адноўленым кабінеце беларускага драматурга і вучонага-лінгвіста Пятра Глебкі, даведаліся аб прынцыпах працы з інтэрнэт-рэсурсамі бібліятэкі, а таксама атрымалі магчымасць акунуцца ў непаўторную атмасферу навуковай лабараторыі думкі.

Навіна

Экскурсія магістрантаў Універсітэта НАН Беларусі ў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Я.Коласа

Традыцыйна ў пачатку кожнага навучальнага года Універсітэт НАН Беларусі стварае…

Запрашаем да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі «Падрыхтоўка навуковых кадраў: вопыт, праблемы, перспектывы». 14.09.2026

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…

Савет маладых вучоных Універсітэта НАН Беларусі правёў першае пасяджэнне. 11.09.2026

Ва Універсітэце НАН Беларусі 9 верасня 2026 года адбылося першае…

Універсітэт НАН Беларусі прыняў актыўны ўдзел у «Фестывалі навукі – 2026»! 07.09.2026

5 і 6 верасня работнікі і магістранты Універсітэта НАН Беларусі…

Поиск