Савет маладых вучоных Універсітэта НАН Беларусі правёў першае пасяджэнне.
Ва Універсітэце НАН Беларусі 9 верасня 2026 года адбылося першае ў 2026/2027 навучальным годзе пасяджэнне Савета маладых вучоных. Сустрэча аб’яднала магістрантаў першага і другога курсаў, а таксама прадстаўнікоў кіраўніцтва і работнікаў Універсітэта.
Прарэктар па вучэбнай рабоце Дзмітрый Мазарчук прэзентаваў каляндар асноўных навуковых мерапрыемстваў на навучальны год і заклікаў пачынаючых даследчыкаў не баяцца складаных міждысцыплінарных тэм і актыўней выкарыстоўваць сучасныя лічбавыя інструменты ў сваёй працы, уключацца ў рэальную праектную дзейнасць, смялей выступаць з уласнымі ініцыятывамі.
Загадчык аддзела магістратуры Наталля Курыла падрабязна расказала аб падрыхтоўцы да Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ. Таксама быў дадзены старт новаму творчаму праекту – конкурсу відэаролікаў з прэзентацыяй спецыяльнасцей магістратуры.
Старшыня СМВ Лаліта Шыш праінфармавала сабраных аб даступных інфармацыйных рэсурсах для навуковага пошуку і падрыхтоўкі магістарскіх дысертацый і расказала, як Савет дапамагае ў прасоўванні першых даследчых праектаў. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу: маладыя вучоныя з энтузіязмам прапаноўвалі ўласныя ідэі, якія будуць уключаны ў план працы СМВ на год.


Навіна
Ва Універсітэце НАН Беларусі 9 верасня 2026 года адбылося першае…
5 і 6 верасня работнікі і магістранты Універсітэта НАН Беларусі…
Ва Універсітэце прайшлі навучальныя курсы па праграме «Электронны дакументаабарот і…
1 верасня 2026 года ва Універсітэце НАН Беларусі адбылося традыцыйнае…