Рэспубліканская школа маладых вучоных «Навука – выбар будучыні» ва Універсітэце НАН Беларусі.

16.05.2026

Арганізатарамі Рэспубліканскай школы маладых вучоных «Навука – выбар будучыні» 14-15 мая 2026 г. выступілі Універсітэт НАН Беларусі і Савет маладых вучоных НАН Беларусі. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства прайшло ў вялікім канферэнц-зале НАН Беларусі (https://www.sb.by/articles/v-nan-belarusi-nachala-rabotu-respublikanskaya-shkola-molodykh-uchenykh-nauka-vybor-budushchego.html).

Двухдзённы інтэнсіў Школы аб’яднаў экспертаў акадэмічнага асяроддзя, кіраўнікоў ведамстваў і маладых спецыялістаў, якія абмеркавалі актуальныя вектары развіцця сучаснай навукі і стратэгіі прафесійнага росту.

Праца другога этапа Школы маладых вучоных праходзіла 15 мая на базе Універсітэта НАН Беларусі па дзесяці профільных секцыях: Фізіка, матэматыка і інфарматыка; Фізіка-тэхнічныя навукі; Хімія і навукі аб Зямлі; Біялагічныя навукі. Аграрныя навукі; Медыцынскія навукі; Эканоміка; Юрыспрудэнцыя; Гісторыя і археалогія; Даследаванні культуры, мовы і літаратуры; Сацыялогія. Філасофія. Педагогіка.

У рамках лекцый аб перспектыўных навуковых кірунках і семінараў аб належнай практыцы вядзення навуковай дзейнасці выступілі вядомыя вучоныя аддзяленняў навук і навуковых інстытутаў НАН Беларусі, Універсітэта НАН Беларусі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, вядучых УВА краіны.

Завяршылася праца Школы ўрачыстым уручэннем сертыфікатаў аб навучанні.

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Запрашаем на курсы «Кіраванне кібербяспекай у арганізацыі». 23.07.2026

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…

Ва Універсітэце НАН Беларусі прайшло заключнае пасяджэнне прыёмнай камісіі. 15.07.2026

14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…

Поиск