Прайшоў семінар з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў.

27.10.2025

У рамках узаемадзеяння з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў (базавымі арганізацыямі) з ліку навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 21 кастрычніка 2025 года Універсітэтам НАН Беларусі быў арганізаваны семінар «Актуальныя пытанні прагназавання патрэбнасці ў маладых спецыялістах на 2026-2035 гады». Семінар адбыўся на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Якуба Коласа.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 20 арганізацый, якія ажыццяўляюць заказ на падрыхтоўку спецыялістаў са ступенню магістра ва Універсітэце НАН Беларусі. Спікерамі выступілі прарэктар па вучэбнай рабоце Дзмітрый Мазарчук, загадчык аддзела магістратуры Наталля Курыла. У ходзе семінара былі абмеркаваны актуальныя пытанні заказа спецыялістаў, а таксама ўдзелу базавых арганізацый у падрыхтоўцы вучэбных планаў і ажыццяўленні практык навучэнцаў.

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Запрашаем на курсы «Кіраванне кібербяспекай у арганізацыі». 23.07.2026

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…

Ва Універсітэце НАН Беларусі прайшло заключнае пасяджэнне прыёмнай камісіі. 15.07.2026

14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…

Поиск