Дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства

19.09.2025

У рамках мерапрыемстваў па святкаванні Дня народнага адзінства 19 верасня 2025 года ва Універсітэце НАН Беларусі адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслава Даніловіча. Таксама ўдзельнікамі мерапрыемства выступілі работнікі і магістранты ўніверсітэта.

Ва ўступным слове рэктар Марат Жылінскі адзначыў значэнне Дня народнага адзінства як злучальнага звяна паміж гістарычным мінулым і сучаснасцю. У сваім выступленні Вячаслаў Даніловіч адзначыў, што «ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР мае велізарную гістарычную значнасць для беларускай дзяржаўнасці, бо садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі». Таксама дэпутат закрануў актуальнасці адзінства народа ва ўмовах палітычных бур сучаснасці.

У рамках дыскусіі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі ідэйныя сэнсы яднання беларускага грамадства.

Навіна

Ва Універсітэце адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. 01.09.2026

1 верасня 2026 года ва Універсітэце НАН Беларусі адбылося традыцыйнае…

Летняя спартакіяда – 2026 31.08.2026

29 жніўня работнікі Універсітэта НАН Беларусі прынялі ўдзел у летняй…

Рэктар Універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі прыняў удзел у Другой Нацыянальнай школе рэктараў. 28.08.2026

26-27 жніўня ў Мінску адбылася падзея ў сферы вышэйшай школы…

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Поиск