Экскурсія ў навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры
15.04.2026, у рамках навукова-даследчай практыкі беларускіх і кітайскіх студэнтаў спецыяльнасцей Мастацтвазнаўства, Сацыялогія і Археалогія кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Універсітэта НАН Беларусі адбылася экскурсія ў навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры, аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, якую правёў дырэктар музея кандыдат мастацтвазнаўства Лазуко Барыс Андрэевіч.
Магістрантаў пазнаёмілі з гісторыяй мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі ад дагістарычных часоў да сучаснасці.
Студэнты ўбачылі найбуйнейшую ў краіне калекцыю ікон, мастацкіх тканін, народных касцюмаў, керамікі і шкла, а таксама знаходкі з раскопак старажытных стаянак, іконы, скульптуры, традыцыйныя касцюмы і прадметы побыту беларусаў, змаглі ўбачыць багацце і ўнікальнасць беларускай культуры.


Навіна
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у VIII…
7 кастрычніка ва Універсітэце адбылася сустрэча магістрантаў з КНР з…
Навучанне было накіравана на абнаўленне і развіццё прафесійных кампетэнцый спецыялістаў…