Магістрант Універсітэта НАН Беларусі выступіла на круглым стале, прысвечаным пытанням рэстаўрацыі помнікаў культуры.

18.09.2025

На рэспубліканскім беларуска-расійскім круглым стале «Актуальныя пытанні захавання і рэстаўрацыі музейных помнікаў», які адбыўся 11-12 верасня 2025 года на базе музея-запаведніка «Востраў-град Свіяжск», з дакладам выступіла магістрант спецыяльнасці «Археалогія» Універсітэта НАН Беларусі Ірына Вежнавец. Даклад абапіраўся на вынікі ўласных даследаванняў маладога вучонага ў рэстаўрацыйным аддзеле музея-запаведніка «Нясвіж» і быў прысвечаны праблеме захавання і падрыхтоўкі да рэстаўрацыі тэкстылю з крыпты касцёла Божага Цела ў г. Нясвіж. Таксама былі разгледжаны іншыя пытанні вывучэння захаванасці і рэстаўрацыі прадметаў музейнага захоўвання.

Навіна

Ва Універсітэце адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. 01.09.2026

1 верасня 2026 года ва Універсітэце НАН Беларусі адбылося традыцыйнае…

Летняя спартакіяда – 2026 31.08.2026

29 жніўня работнікі Універсітэта НАН Беларусі прынялі ўдзел у летняй…

Рэктар Універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі прыняў удзел у Другой Нацыянальнай школе рэктараў. 28.08.2026

26-27 жніўня ў Мінску адбылася падзея ў сферы вышэйшай школы…

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Поиск