Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.

24.03.2026

Па выніках XXXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў у секцыі «Агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя навукі, эканоміка АПК» дыпломам 1 катэгорыі ўдастоена работа выпускніка 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі Станіслава Аўраменка (навуковы кіраўнік – доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Рупасова Ж.А.).

У секцыі «Хімія, хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» дыпломаў 1 катэгорыі ўдастоіліся работы выпускнікоў 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі: Наталлі Вонсавіч (навуковы кіраўнік – доктар хімічных навук, дацэнт Касандровіч Я.Г.), Габрыэлы Лазарэнка (навуковы кіраўнік – доктар хімічных навук, прафесар Шахаб С.М.), Антона Стэфановіча (навуковы кіраўнік – доктар хімічных навук, прафесар Шахаб С.М.), а таксама магістранта 2 года навучання Універсітэта НАН Беларусі Таццяны Асіеўскай-Ахлямёнак (навуковы кіраўнік – кандыдат хімічных навук, дацэнт Шманай В.В.).

У секцыі «Медыцына фундаментальная» 1 катэгорыі ўдастоена работа выпускніка 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі Марыі Вэрыга (навуковы кіраўнік – кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Лемешка Я.В.).

У секцыі «Фізіка тэарэтычная і эксперыментальная. Фізічныя асновы стварэння опта-, мікра- і нанаэлектронных матэрыялаў, прыбораў і сістэм» удастоена 1 катэгорыі работа выпускніка 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі Ксеніі Пісцовай (навуковы кіраўнік – кандыдат фізіка-матэматычных навук Хасанаў О.Х.).

Таксама па выніках конкурсу 2 катэгорыя прысуджана рабоце выпускніка 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі Дар’і Чаботковай (навуковы кіраўнік – кандыдат хімічных навук, дацэнт Дзічэнка Я.В.). Па секцыі «Машынабудаванне. Механіка машын. Надзейнасць і бяспека тэхнічных сістэм» 2 катэгорыі ўдастоена работа выпускніка 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі Іаана Сівіцкага (навуковы кіраўнік – доктар тэхнічных навук, прафесар Белацаркоўскі М.А.).

У секцыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. Інавацыйны менеджмент» 3 катэгорыі ўдастоена работа выпускніка 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі Андрэя Вараб’ёва (навуковы кіраўнік – кандыдат эканамічных навук, дацэнт Прэснякова А.В.). У секцыі «Мастацтва, фальклор, мастацкія і этнакультурныя традыцыі Беларусі. Культуралогія. Дызайн» 3 катэгорыі ўдастоена работа магістранта Універсітэта НАН Беларусі Даніэль Вакульскай (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ліхач Т.У.). У секцыі «Біялогія, біяэкалогія і біяэкалагічныя працэсы. Навуковыя асновы біятэхналагічных працэсаў, біяінжынерыя» 3 катэгорыю атрымала работа выпускніка 2025 года магістратуры Універсітэта НАН Беларусі Веранікі Зубэль (навуковы кіраўнік – кандыдат тэхнічных навук Лапцяно.С.).

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Запрашаем на курсы «Кіраванне кібербяспекай у арганізацыі». 23.07.2026

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…

Ва Універсітэце НАН Беларусі прайшло заключнае пасяджэнне прыёмнай камісіі. 15.07.2026

14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…

Поиск