Работнік Універсітэта прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі.
31 кастрычніка 2025 г. адбылася Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Развіццё юрыдычнай навукі ў новых умовах: адзінства тэорыі і практыкі – 2025», арганізаваная юрыдычным факультэтам Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя, г. Растоў-на-Доне). У рамках пасяджэння навуковай пляцоўкі «Трансфармацыя нормаў міжнароднага публічнага і міжнароднага прыватнага права ва ўмовах фарміравання новага сусветнага правапарадку» у працы канферэнцыі прыняў удзел загадчык кафедры Універсітэта НАН Беларусі Аляксандр Дашкевіч з дакладам «Правы і абавязкі экалагічных грамадскіх аб’яднанняў: міжнародна-прававыя і канстытуцыйна-прававыя аспекты».
На базе Універсітэта адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі па праграме «Кіраванне…
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…
14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…