Рэктар Універсітэта НАН Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні «Нацыянальнай школы рэктараў».

26.08.2025

З мэтай абмеркавання актуальных кірункаў развіцця вышэйшай адукацыі і абмену вопытам па арганізацыі дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі 25 жніўня пачала работу «Нацыянальная школа рэктараў». Першае пасяджэнне праекта было прысвечана пытанням дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якасці сучаснай адукацыі, умацавання інфраструктуры ВНУ, нарошчвання экспарту адукацыйных і навуковых паслуг.

У працы «Нацыянальнай школы рэктараў» прынялі ўдзел кіраўнікі вядучых ВНУ краіны, эксперты і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, у тым ліку старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення РГАА «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін.

Актыўны ўдзел у пасяджэнні прыняў рэктар Універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі. У ходзе абмеркавання было адзначана, што кадравы склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўключае каля адной трэці моладзі з усяго складу Акадэміі і ўдзел у такім дыялогу дазваляе не толькі пераняць паспяховы вопыт калег, але і выпрацаваць адзіныя стратэгічныя падыходы да рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.



Навіна

Ва Універсітэце адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. 01.09.2026

1 верасня 2026 года ва Універсітэце НАН Беларусі адбылося традыцыйнае…

Летняя спартакіяда – 2026 31.08.2026

29 жніўня работнікі Універсітэта НАН Беларусі прынялі ўдзел у летняй…

Рэктар Універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі прыняў удзел у Другой Нацыянальнай школе рэктараў. 28.08.2026

26-27 жніўня ў Мінску адбылася падзея ў сферы вышэйшай школы…

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Поиск