Рэктар Універсітэта сустрэўся з прадстаўнікамі кітайскіх кампаній.

11.05.2026

Рэктар Марат Жылінскі правёў перамовы з віцэ-прэзідэнтам Сіньцзянскай асацыяцыі прадпрымальнікаў ЕМВА Лі Тынвэй і рэгіянальным менеджарам Jiangsu Muhang International Information Technology Чэнь Цяньцю, на якой абмяркоўваліся перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва паміж Універсітэтам НАН Беларусі і кітайскімі кампаніямі ў галіне адукацыі.

Кітайскаму боку былі прадстаўлены буклетныя матэрыялы Універсітэта па паступленні ў акадэмічную магістратуру, а таксама аспірантуру і дактарантуру навуковых арганізацый НАН Беларусі. Таксама прадстаўлены магчымасці Універсітэта і акадэмічных арганізацый па правядзенні рознага роду кароткатэрміновых і доўгатэрміновых стажыровак.

Бакі выказалі гатоўнасць і жаданне сумесна папрацаваць па гэтых кірунках.

Поиск