У Універсітэце прайшлі навучальныя курсы на тэму: «Стварэнне і вядзенне архіва арганізацыі. Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў».

12.06.2026

На базе Універсітэта адбыліся навучальныя курсы па тэме «Стварэнне і вядзенне архіва арганізацыі. Навукова-тэхнічная апрацоўка дакументаў».

Мерапрыемства было накіравана на актуалізацыю ведаў кіруючых работнікаў і спецыялістаў дзяржаўных і камерцыйных арганізацый Рэспублікі Беларусь у галіне заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, а таксама дзяржаўнага кантролю за яго выкананнем.

Сярод 30 слухачоў былі прадстаўлены не толькі супрацоўнікі НАН Беларусі, але і прадстаўнікі УП «Белнііпгорадабудаўніцтва», ААТ «Бабушкіна крынка», УП «Гроднажылпраект», УА «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», УА «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».

Заняткі праходзілі ў гібрыдным (анлайн) фармаце з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

 

Па заканчэнні навучальных курсаў усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты аб навучанні дзяржаўнага ўзору.

Поиск