Універсітэт НАН Беларусі развівае супрацоўніцтва з Навукова-практычным цэнтрам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

01.10.2026

Універсітэт НАН Беларусі працягвае пашыраць партнёрскія сувязі і развіваць стратэгічнае ўзаемадзеянне з вядучымі дзяржаўнымі і ведамаснымі структурамі краіны.

У рамках рабочай нарады па пытаннях узаемадзеяння НАН Беларусі і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь 1 кастрычніка 2026 года адбылася важная падзея – падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Універсітэтам НАН Беларусі і Навукова-практычным цэнтрам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Пагадненне падпісалі рэктар Універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі і начальнік Навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Вадзім Пазняк. Дакумент заклаў трывалую арганізацыйную аснову для супрацоўніцтва дзвюх устаноў у навукова-даследчай і адукацыйнай сферах.

Поиск