Універсітэт прыняў удзел у летняй спартакіядзе работнікаў Акадэміі навук.

30.08.2025

30 жніўня супрацоўнікі Універсітэта НАН Беларусі прынялі актыўны удзел у летняй спартакіядзе-2025 работнікаў арганізацый Акадэміі навук, прысвечанай Году добраўпарадкавання. Мерапрыемства, арганізаванае аб’яднаным камітэтам прафсаюзнай арганізацыі НАН Беларусі, стала сапраўдным святам спорту і здаровага ладу жыцця.

Насычаная праграма спаборніцтваў, упартая барацьба і неверагодны спартыўны азарт панавалі на працягу ўсяго дня. Нашы калегі не толькі паказалі выдатныя вынікі, але і атрымалі зарад бадзёрасці, масу станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў ад падтрымкі дружнай каманды заўзятараў.

Поиск