«Урок памяці» у рамках Рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае»

08.05.2026

Напярэдадні 9 мая ўся Беларусь схіляе галовы ў памяць аб ахвярах нацызму. Прадстаўнікі кіраўніцтва і магістранты Універсітэта, у рамках Рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае», правялі «Урок памяці» каля стэлы «Мінск – горад-герой». Да мерапрыемства таксама далучыліся магістранты з Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Наша краіна свята шануе памяць пра тых, хто падарыў нам права на жыццё і суверэнітэт. Аддаць даніну павагі тым, хто змагаўся за свабоду і мірнае неба над галавой – наш уклад у захаванне памяці будучых пакаленняў і духоўнае адзінства народа.

У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі кіраўніцтва Універсітэта і магістранты ўшанавалі хвілінай маўчання каля манумента памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

Поиск