Ва Універсітэце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання

24.04.2026

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 23.04.2026 г. адбыўся Адзіны дзень інфармавання па тэме «ЧАРНОБЫЛЬ: АД АДРАДЖЭННЯ ДА ЎСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ».

У рамках свайго выступлення прарэктар па навукова-метадычнай рабоце, Гусакоў Ягор Уладзіміравіч, адзначыў, што 26 красавіка 1986 г. адбылася найбуйнейшая радыяцыйная аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яна мела буйнамаштабныя эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя наступствы, яна закранула не толькі нашу краіну, але і многія еўрапейскія дзяржавы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, 25 красавіка 2025 г., заслухоўваючы даклад аб развіцці раёнаў Гомельскай вобласці, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сказаў: «Мы нямала зрабілі, ішлі на непапулярныя крокі – не раздавалі па рублі, як гэта было прынята, а канцэнтравалі на тых праектах, якія патрэбны былі для людзей: жыллё, чыстая вада, каналізацыя, водаадвядзенне, газіфікацыя і гэтак далей. Час паказаў, што мы дзейнічалі абсалютна правільна».

У дакладзе Ягор Уладзіміравіч таксама адзначыў, што велізарная праца праведзена па вяртанні зямель у сельскагаспадарчы абарот. Арганізавана правядзенне спецыяльных аграхімічных і агратэхнічных ахоўных мерапрыемстваў (у аснове якіх навуковыя распрацоўкі), якія забяспечваюць вытворчасць чыстай высокаякаснай прадукцыі, якая адпавядае самым жорсткім нарматывам.

У завяршэнне свайго выступлення Я.У. Гусакоў падкрэсліў, што па ўсёй краіне ў мэтах забеспячэння бяспекі насельніцтва і навакольнага асяроддзя, а таксама ацэнкі радыяцыйнай абстаноўкі праводзіцца радыяцыйны маніторынг. Аб’ектамі назірання з’яўляюцца атмасфернае паветра, паверхневыя і падземныя воды, глебы залежных зямель, глебы сельскагаспадарчага прызначэння, землі ляснога фонду. Дадзеныя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі ў Кіраўніка дзяржавы А.Р. Лукашэнкі, які рэгулярна наведвае пацярпелыя рэгіёны і ацэньвае дынаміку працэсаў.

Навіна

Ва Універсітэце адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню ведаў. 01.09.2026

1 верасня 2026 года ва Універсітэце НАН Беларусі адбылося традыцыйнае…

Летняя спартакіяда – 2026 31.08.2026

29 жніўня работнікі Універсітэта НАН Беларусі прынялі ўдзел у летняй…

Рэктар Універсітэта НАН Беларусі Марат Жылінскі прыняў удзел у Другой Нацыянальнай школе рэктараў. 28.08.2026

26-27 жніўня ў Мінску адбылася падзея ў сферы вышэйшай школы…

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Поиск