Выпускнік па спецыяльнасці «Біялогія» 2026 года Андрэй Турлай пра вучобу ва Універсітэце НАН Беларусі

04.07.2026

Андрэй Турлай, выпускнік 2026 года па спецыяльнасці «Біялогія» Універсітэта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дыплом магістра з адзнакай, стараста групы:

«Я выбраў Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таму што тут моцная навуковая база, кваліфікаваныя выкладчыкі і выдатныя магчымасці для тых, хто хоча займацца біялагічнымі дысцыплінамі, навуковымі даследаваннямі ў гэтай галіне. Падчас навучання мной былі атрыманы глыбокія тэарэтычныя веды па спецыяльнасці, а таксама важныя практычныя навыкі пошуку навуковай інфармацыі і апрацоўкі даных. Гэтыя навыкі абавязкова спатрэбяцца мне ў далейшай прафесійнай дзейнасці.

Я вельмі ўдзячны кіраўніцтву кафедры, усім выкладчыкам за якасную адукацыю, падтрымку і матывацыю. Асобную падзяку хачу выказаць свайму навуковаму кіраўніку прафесару Мельнову Сяргею Барысавічу і спецыялісту кафедры Ціханковай Дар’і Ігараўне за дапамогу і ўвагу ў любых абставінах.

Жадаю Універсітэту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі далейшага развіцця, новых навуковых дасягненняў, таленавітых і мэтанакіраваных магістрантаў!

Выкладчыкам і ўсім работнікам універсітэта – моцнага здароўя, натхнення і ўдзячных выпускнікоў!»

Поиск