З 27 чэрвеня па 5 ліпеня працягваецца прыём дакументаў у магістратуру

04.07.2026

З 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2026 г. ажыццяўляецца прыём дакументаў для паступлення ў магістратуру Універсітэта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Магістратура Універсітэта НАН Беларусі – гэта магчымасць змяніць або дапоўніць сваю адукацыю. Паглыбленая вышэйшая адукацыя павышае прафесійныя веды і дапамагае стаць кампетэнтным спецыялістам, а таксама дае магчымасць у будучыні атрымаць вучоную ступень.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:

У дзённай форме атрымання адукацыі У завочнай форме атрымання адукацыі
за кошт сродкаў бюджэту на платнай аснове на платнай аснове
7-06-0311-01 Эканоміка 7-06-0213-01 Мастацтвазнаўства 7-06-0213-01 Мастацтвазнаўства
7-06-0511-01 Біялогія 7-06-0222-03 Архалогія 7-06-0222-03 Архалогія
7-06-0531-01 Хімія 7-06-0223-01 Філасофія 7-06-0223-01 Філасофія
7-06-0533-01 Фізіка 7-06-0311-01 Эканоміка 7-06-0311-01 Эканоміка
7-06-0533-04 Матэматыка і камп’ютарныя навукі 7-06-0314-01 Сацыялогія 7-06-0314-01 Сацыялогія
7-06-0533-05 Прыкладная матэматыка і інфарматыка 7-06-0421-01 Юрыспрудэнцыя 7-06-0421-01 Юрыспрудэнцыя
7-06-0714-02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні 7-06-0511-01 Біялогія 7-06-0511-01 Біялогія
7-06-0531-01 Хімія 7-06-0533-02 Прыкладная фізіка
7-06-0533-01 Фізіка 7-06-0533-04 Матэматыка і камп’ютарныя навукі
7-06-0533-02 Прыкладная фізіка 7-06-0533-05 Прыкладная матэматыка і інфарматыка
7-06-0533-04 Матэматыка і камп’ютарныя навукі 7-06-0714-02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні
7-06-0533-05 Прыкладная матэматыка і інфарматыка 7-06-0811-01 Заатэхнія
7-06-0714-02 Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні 7-06-0811-02 Аграномія
7-06-0811-01 Заатэхнія 7-06-0841-01 Ветэрынарыя
7-06-0811-02 Аграномія
7-06-0841-01 Ветэрынарыя

Тэрмін навучання ў дзённай форме па спецыяльнасцях гуманітарнага і грамадска-навуковага профілю – 1 год, па спецыяльнасцях прыродазнаўчанавуковага і тэхнічнага профілю – 2 гады.

Па заканчэнні навучання ў магістратуры выдаецца дыплом і прысвойваецца ступень магістра.

Для паступлення абітурыенты падаюць у прыёмную камісію Універсітэта наступныя дакументы:

  • заяву на імя кіраўніка Універсітэта па ўстаноўленай Міністэрствам адукацыі форме;
  • арыгінал дыплома аб вышэйшай адукацыі (з дадаткам да яго);
  • выпіску з пратакола пасяджэння савета факультэта УВА, якая змяшчае рэкамендацыю для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі (для асоб, якія паступаюць ва УВА ў год атрымання вышэйшай адукацыі);
  • 4 фатаграфіі памерам 3 х 4 см;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя;
  • спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, апісанняў вынаходстваў (пры іх наяўнасці).

Прыёмная камісія Універсітэта НАН Беларусі працуе з 27 чэрвеня па 5 ліпеня па графіку:

27 чэрвеня, субота 9.00-18.00
29 чэрвеня, панядзелак 9.00-18.00
30 чэрвеня, аўторак 9.00-18.00
1 ліпеня, серада 9.00-18.00
2 ліпеня, чацвер 9.00-18.00
4 ліпеня, субота 9.00-18.00
5 ліпеня, нядзеля 9.00-18.00

Уступныя іспыты праходзяць з 6 па 12 ліпеня. Залічэнне ажыццяўляецца па 17 ліпеня.

Падрабязней пра паступленне ў магістратуру Універсітэта НАН Беларусі можна даведацца на сайце https://unan.by/, альбо па тэлефонах: +375 17 270 93 09, +375 17 202 16 76, +375 29 606 06 30.

 

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Запрашаем на курсы «Кіраванне кібербяспекай у арганізацыі». 23.07.2026

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…

Ва Універсітэце НАН Беларусі прайшло заключнае пасяджэнне прыёмнай камісіі. 15.07.2026

14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…

Поиск