«Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў»

19.03.2026

Аб навучальных курсах 

Паважаныя калегі!

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 6-10 красавіка 2026 г. арганізуе правядзенне навучання па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі «Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў» (36 акадэмічных гадзін).
У мэтах павышэння выніковасці навуковай дзейнасці, удасканалення кіраўнічых кампетэнцый і забеспячэння выканання патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў сферы навукі і інавацый запрашаем для праходжання навучання кіраўнікоў арганізацый, іх намеснікаў, навуковых работнікаў, вучоных сакратароў, а таксама асоб, уключаных у кадравы рэзерв на названыя пасады.
У рамках павышэння кваліфікацыі будуць разгледжаны наступныя пытанні (прыкладны пералік):
– камерцыялізацыя вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
– патэнтаванне і кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю. Як абараніць сваю інтэлектуальную працу;
– метадалогія навуковага даследавання. Антыплагіят-кантроль;
– прававое рэгуляванне навуковай дзейнасці;
– PR у навуковай сферы і папулярызацыя вынікаў навуковай дзейнасці;
– асновы навуковай дыпламатыі;
– прафілактыка карупцыйных правапарушэнняў пры арганізацыі навуковай дзейнасці;
– грантавая падтрымка новых ідэй у навуцы.

Кожнаму ўдзельніку выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.
Навучанне вочнае. Дапускаецца навучанне ў анлайн-фармаце.
Кошт навучання 500 рублёў.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 74 а, паверх 2, ауд. 207.
Для праходжання навучання неабходна папярэдне:

1.Зарэгістравацца па адным з варыянтаў:

  • варыянт 1: запоўніць рэгістрацыйную гугал-форму праз QR-код;
  • варыянт 2: адправіць рэгістрацыйную форму ў фармаце WORD на электронны адрас:
Арганізацыя
Назва курса Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў
Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка

 

на рускай мове
на беларускай мове
Пасада
E-mail удзельніка (можна дадаткова ўказаць E-mail арганізатара)
Тэлефон маб. удзельніка (можна дадаткова ўказаць тэлефон арганізатара)
Пашпартныя даныя (ідэнтыфікацыйны нумар)
Форма навучання (вочна ці анлайн)    вочна
   анлайн
Крыніца фінансавання    сродкі арганізацыі
  бюджэтныя сродкі / праз органы казначэйства / працэдура закупкі
   ўласныя сродкі (для фіз.асоб, пры заключэнні 2-баковага дагавора)

 

2.Аформіць і завераць дагавор і акт здачы-прыёмкі аказаных паслуг у 3 экзэмплярах. Праект дагавора і акта Вы атрымаеце ў адказ на Вашу рэгістрацыю па электроннай пошце.
3.Аплаціць паслугі па правядзенні навучальнага курса ДА пачатку заняткаў (прадаставіць копію плацежнага даручэння ў першы дзень правядзення заняткаў).

Дадатковую інфармацыю па пытаннях правядзення і ўдзелу ў навучальным курсе можна атрымаць па тэлефоне: (029) 363 86 92 альбо па e-mail

Кібербяспека пад кантролем! 11.08.2026

З 3 па 7 жніўня ва Універсітэце прайшлі курсы павышэння…

Запрашаем на курсы «Кіраванне кібербяспекай у арганізацыі». 23.07.2026

Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…

Ва Універсітэце НАН Беларусі прайшло заключнае пасяджэнне прыёмнай камісіі. 15.07.2026

14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…

Поиск