«Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў»
Паважаныя калегі!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 6-10 красавіка 2026 г. арганізуе правядзенне навучання па адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі «Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў» (36 акадэмічных гадзін).
У мэтах павышэння выніковасці навуковай дзейнасці, удасканалення кіраўнічых кампетэнцый і забеспячэння выканання патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў сферы навукі і інавацый запрашаем для праходжання навучання кіраўнікоў арганізацый, іх намеснікаў, навуковых работнікаў, вучоных сакратароў, а таксама асоб, уключаных у кадравы рэзерв на названыя пасады.
У рамках павышэння кваліфікацыі будуць разгледжаны наступныя пытанні (прыкладны пералік):
– камерцыялізацыя вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
– патэнтаванне і кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю. Як абараніць сваю інтэлектуальную працу;
– метадалогія навуковага даследавання. Антыплагіят-кантроль;
– прававое рэгуляванне навуковай дзейнасці;
– PR у навуковай сферы і папулярызацыя вынікаў навуковай дзейнасці;
– асновы навуковай дыпламатыі;
– прафілактыка карупцыйных правапарушэнняў пры арганізацыі навуковай дзейнасці;
– грантавая падтрымка новых ідэй у навуцы.
Кожнаму ўдзельніку выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.
Навучанне вочнае. Дапускаецца навучанне ў анлайн-фармаце.
Кошт навучання 500 рублёў.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 74 а, паверх 2, ауд. 207.
Для праходжання навучання неабходна папярэдне:
1.Зарэгістравацца па адным з варыянтаў:
- варыянт 1: запоўніць рэгістрацыйную гугал-форму праз QR-код;
- варыянт 2: адправіць рэгістрацыйную форму ў фармаце WORD на электронны адрас:
| Арганізацыя | ||||
| Назва курса | Прафесійная эфектыўнасць навуковых работнікаў | |||
| Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка
|
на рускай мове | |||
| на беларускай мове | ||||
| Пасада | ||||
| E-mail удзельніка (можна дадаткова ўказаць E-mail арганізатара) | ||||
| Тэлефон маб. удзельніка (можна дадаткова ўказаць тэлефон арганізатара) | ||||
| Пашпартныя даныя (ідэнтыфікацыйны нумар) | ||||
| Форма навучання (вочна ці анлайн) | вочна | |||
| анлайн | ||||
| Крыніца фінансавання | сродкі арганізацыі | |||
| бюджэтныя сродкі / праз органы казначэйства / працэдура закупкі | ||||
| ўласныя сродкі (для фіз.асоб, пры заключэнні 2-баковага дагавора)
|
||||
2.Аформіць і завераць дагавор і акт здачы-прыёмкі аказаных паслуг у 3 экзэмплярах. Праект дагавора і акта Вы атрымаеце ў адказ на Вашу рэгістрацыю па электроннай пошце.
3.Аплаціць паслугі па правядзенні навучальнага курса ДА пачатку заняткаў (прадаставіць копію плацежнага даручэння ў першы дзень правядзення заняткаў).
Дадатковую інфармацыю па пытаннях правядзення і ўдзелу ў навучальным курсе можна атрымаць па тэлефоне: (029) 363 86 92 альбо па e-mail
На базе Універсітэта адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі па праграме «Кіраванне…
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…
14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…