Выездное мерапрыемства прафсаюзнай арганізацыі Універсітэта, прымеркаванае да дня нараджэння ўстановы і Новага года
Супрацоўнікі Універсітэта працягваюць вывучаць гісторыка-культурную і прыродную спадчыну Беларусі. 13 снежня прайшло выязное экскурсійна-турыстычнае мерапрыемства, арганізаванае пры падтрымцы наймальніка і прафсаюзнага камітэта Універсітэта, у ходзе якога члены прафсаюза наведалі помнік драўлянага дойлідства XIX стагоддзя – Свята-Троіцкую Царкву, размешчаную ў цэнтры аграгарадка Княгінін Мядзельскага раёна. Другой кропкай маршруту стаў Касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе, унікальны тым, што гэта адзін з трох беларускіх каталіцкіх храмаў, якія носяць ганаровы тытул малой базілікі (Basilica minor). Гэтае званне прысвойваецца Ватыканам храмам, якія маюць асаблівую гістарычную каштоўнасць і з’яўляюцца месцам прыцягнення паломнікаў. А ўнікальная прырода Мядзельшчыны, краю бяздонных блакітных азёр і хваёвых лясоў, не пакінула абыякавым нікога.
Каштоўнаснае стаўленне да духоўнай, культурнай і гістарычнай спадчыны краіны – тое, што збліжае і спрыяе кансалідацыі калектыву. У год добраўлепшвання асабліва важна захаванне святынь роднай зямлі, прыцягненне грамадскай увагі да гэтай тэматыкі і падтрымка ініцыятыў.






На базе Універсітэта адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі па праграме «Кіраванне…
Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прайсці…
14 ліпеня па выніках уступнай кампаніі ва Універсітэт НАН Беларусі…