Астрэйка Вера Дзмітрыеўна

Астрэйка Вера Дзмітрыеўна

загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
кандыдат філалагічных навук
Біяграфія:
Нарадзілася ў 1968 г. у г. Мінску.
У 1985 г. скончыла СШ № 21 г. Мінска.
З 1985 па 1990 гг. – студэнтка руска-беларускага аддзялення філалагічнага факультэта
БДУ.
З сакавіка 1988 г. па студзень 1991 г. – лабарант кафедры рускай мовы філалагічнага
факультэта БДУ (пасля пераводу на завочную форму навучання).
З 1991 г. па 1992 гг. – старшы лабарант навукова-даследчай лабараторыі беларускага
фальклору і дыялекталогіі філфака БДУ.
З 15 лістапада 1992 па 15 лістапада 1995 гг. – аспірант вочнай формы навучання Інстытута
мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі.
З 16 лістапада 1995 г. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і
лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі.
19 снежня 1997 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паўночна-заходняя
занальная лексіка ў найменнях з’яў жывой прыроды (лінгвагеаграфія і паходжанне)”.
З 1998 г. – праца на пасадзе навуковага, а ў далейшым – старшага навуковага
супрацоўніка Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
З 31 снежня 2005 г. па 30 снежня 2008 г. – дактарант Інстытута мовазнаўства імя Якуба
Коласа НАН Беларусі.
У 2009 г. працягнула працу ва ўзгаданай установе на пасадзе старшага навуковага
супрацоўніка.
З 1 верасня 2010 г. па 18 верасня 2013 г. – загадчык кафедры беларускай мовы ІПНК НАН
Беларусі.
19 верасня 2013 г. саветам ІПНК абрана на пасаду загадчыка кафедры сацыяльна-
гуманітарных дысцыплін, створанай у выніку аб’яднання кафедраў філасофіі, беларускай
мовы і замежных моў.
Навукова-педагагічная дзейнасць:
Падчас працы ў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі
філфака БДУ кіравала фальклорнай практыкай студэнтаў першых курсаў.
У 1998 г. у якасці знешняга сумяшчальніка працавала выкладчыкам на кафедры
беларускай мовы Вучэбнага цэнтра пры Прэзідыуме НАН Беларусі і ажыццяўляла
падрыхтоўку акадэмічных аспірантаў і саіскальнікаў да здачы кандыдацкага
дыферэнцаванага заліку па беларускай мове.
З 1999 па 2008 гг. у якасці знешняга сумяшчальніка працавала на кафедры гуманітарных
дысцыплін Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, выкладала
курс “Беларуская мова: прафесійная лексіка” студэнтам спецыяльнасцяў “Менеджмент”,
“Правазнаўства”, “Псіхалогія. Сацыяльная работа”.
У ІПНК асноўная вучэбная нагрузка ўключае ў сябе падрыхтоўку аспірантаў,
саіскальнікаў, магістрантаў да здачы дыферэнцаванага заліку па вучэбнай дысцыпліне
“Беларуская мова ў навуковай і прафесійнай дзейнасці”, заняткі з замежнымі
грамадзянамі па дысцыпліне кандыдацкага мінімуму “Руская мова як замежная”, чытанне
лекцый па дысцыпліне “Педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы”, кіраванне вытворчай
практыкай студэнтаў магістратуры спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства”, удзел у працы
камісій па прыёме кандыдацкіх экзаменаў, а таксама ў працы ДЭК.
Падрыхтавала да друку:
Беларуская мова: Вучэбна-метадычны комплекс. – Мінск, БДУ, 2002. – 86 с.
Дзеяслоў і яго формы. Прыслоўе і абазначэнні, блізкія да яго. Пабочныя і ўстаўныя
канструкцыі: вучэбна-метадычны дапаможнік. – Мінск: ВТАА “Права і
эканоміка”, 2012. – 57 с. (у суаўтарстве з А.А. Акуленка і А.У. Ксяндзовай).
Навуковая дзейнасць і сфера навуковых інтарэсаў:
Працуючы на пасадзе старшага лабаранта навукова-даследчай лабараторыі беларускага
фальклору і дыялекталогіі філфака БДУ, прымала ўдзел у шэрагу фальклорных
экспедыцый, у якасці аўтара-складальніка падрыхтавала раздзел“Вясельны абрад і песні”ў
зборніку “Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская
вобласць” (Мінск: Універсітэцкае, 1995. – С. 164-224).
Праходзячы навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці “Беларуская мова”, занялася
даследаваннем праблемы фарміравання занальнага моўнага ландшафту Беларусі. У сферы
навуковых інтарэсаў – пытанні беларускай сінхроннай і гістарычнай дыялекталогіі і
лінгвагеаграфіі, арэальнай лінгвістыкі. Будучы супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і
лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі апублікавала шэраг прац,
прысвечаных рознага роду і ўзроўню кантактам і сувязям гаворак беларускай мовы, а
раней – і гаворак яе этнагенетычнай базы з суседнімі славянскімі і неславянскімі
(найперш, балцкімі) мовамі і іх дыялектамі, у складзе аўтарскага калектыву падрыхтавала
тэматычныя дыялектаграфічныя выданні “Жывёльны свет”, “Раслінны свет”, “Чалавек”,
“Сельская гаспадарка”, а таксама хрэстаматыю па беларускай дыялекталогіі, прысвечаную
гаворкам цэнтральнай дыялектнай зоны, прыняла ўдзел у 12 дыялекталагічных
экспедыцыях, выступіла з дакладамі на адпаведную тэматыку на ХІІІ Міжнародным
з’ездзе славістаў (Любляна, 2003), ІІІ і IV Міжнародных кангрэсах беларусістаў (Мінск,
2000, 2005), ІІІ і IV Міжнародных кангрэсах дыялектолагаў і геалінгвістаў (Люблін, 2000 і
Рыга, 2003).
Працуючы на пасадзе загадчыка кафедры ІПНК працягнула даследчую працу ў галіне
дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі беларускай мовы, а таксама занялася вывучэннем
актуальных пытанняў фарміравання і функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі.
Аўтар 59 навуковых прац. Асноўныя навуковыя публікацыі:
Асаблівасці намінацыйнай сістэмы гаворак паўночна-заходняй дыялектнай зоны
беларускай мовы // Dziedzictwo przeszłości związkow językowych, literackich i
kulturowych polsko-bałto-wschodniosłowiańskich. T. 3. Językoznawstwo. Białystok,
2000. – S. 9-18.
Заходняя і ўсходняя дыялектныя зоны беларускай мовы // Беларуская мова: Шляхі
развіцця, кантакты, перспектывы. Мат. ІІІ міжнар. Кангрэса беларусістаў. – Мінск:
Беларускі кнігазбор, 2001. – C . 47-50.
Формирование зональной структуры белорусского диалектного языка и проблема
языковой интерференции // Proceedings of the Third International Congress of
Dialectologists and Geolinguists. V. 2. – Lublin: Maria Curie-Skłodowska University
Press, 2003. – P. 149-164.
Балта-ўсходнеславянскае занальнае моўнае ўзаемадзеянне // Мовазнаўства.
Літаратура. Культуралогія. ХШ міжнар. з’езд. Дакл. бел.дэлегацыі. – Мінск:
Беларуская навука, 2003. – С. 3-18.
О лингвогеографической дифференциации балтизмов белорусского языка //
Исследования по славянской диалектологии. Вып. 6. – М.: Институт славяноведения,
2005. – С. 138-156.
Северная группа белорусских говоров как одна из зон межъязыкового
взаимодействия // Proceedings of the 4-th International Congress of Dialectologists and
Geolinguists. – Riga: Latvian Language Institute, University of Latvia, 2006. – P. 25-31.
Формирование зональнай группировки беларуских говоров и проблема славяно-
балтских языковых отношений // Acta Baltico-Slavica. – XXX. 2006. – S. 333-344.
Роль балтийского языкового элемента в формировании номинационной системы
говоров северо-западной диалектной зоны белорусского языка // Исследования по
славянской диалектологии Вып. 12. Ареальные аспекты изучения славянской
лексики. – М.: Институт славяноведения РАН, 2006. – С. 131-146.
Kalbinių kontaktų įtaka Baltarusijos kalbinio landšafto zonų formavimuisi // Liaudies
kultūra. – P. 45-53.
Паўднёва-ўсходняя дыялектная зона беларускай мовы і славяна-балцкія кантакты і
сувязі. – Беларуская лінгвістыка. – Вып. 63. 2009. – С. 18-25.
Беларуска-польскае лексічнае ўзаемадзеянне ў гаворках паўночна-заходняй
дыялектнай зоны беларускай мовы. – Беларуская лінгвістыка. – Вып. 64. – 2009. – С.
45-52.
Аб фарміраванни паўднёва-ўсходняй дыялектнай зоны беларускай мовы ў кантэксце
праблемы этна-моўнага ўзаемадзеяння // Мовазнаўства: Матэрыялы IV Міжнар.
кангрэса беларусістаў “Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін”
(Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.) / пад рэд. С. Запрудскага, Г. Цыхуна. – Мінск: Лімарыус,
2010 (Беларусіка = Albaruthenika; кн. 30). – С. 22-31.
Балцкі субстрат у гаворках асноўных дыялектных зон беларускай мовы // Językowe і
kulturowe dziedzictwo Wielkiego Księstwa Litewskiego (Millenium Litwy 1009-2009). –
Bydgoszcz, 2010. – S. 177-184.
Асаблівасці польскага моўнага ўплыву на фанетыку і граматыку традыцыйных
мясцовых гаворак паўночнага захаду Беларусі // Rozprawy Komisji Językowej
Łódzkiego Towarzystwa Naukowego – № 58. – 2012. – S. 15-26.
Балцкія элементы ў граматыцы традыцыйных мясцовых гаворак паўночна-заходняй
Беларусі // Acta Baltico-Slavica. № 36. – SOW, Warszawa, 2012. – С. 51-59.
Северо-западные зональные словообразовательные регионализмы беларуского языка
как результат славяно-балтских этно-языковых контактов и связей // Žmogus kalbos
erdvėje. № 7. – Kaunas, 2013. – С. 577-585.
Полацка-мінская група гаворак у сістэме структурна-тэрытарыяльных адзінак
беларускай мовы // Białoruś w dyskursie naukowym. – Warszawa: UW (у друку).

 

Поиск